П'яны гарадзенец пазваніў у міліцыю і запатрабаваў $ 2 млн. Суд пакараў яго 2 гадамі «хіміі»


Суд Кастрычніцкага раёну Горадні за ілжывае паведамленне аб падрыхтоўцы выбуху пакараў 41-гадовага гарадзенца 2 гадамі абмежавання волі з адбываннем у папраўчай установе адкрытага тыпу (так званая «хімія»). Таксама яго аштрафавалі і пазбавілі правоў кіроўцы на 2 гады і 2 месяцы.

Інцыдэнт, які стаў прычынай крымінальнага пераследу мужчыны, здарыўся ў красавіку 2019 года. Як паведамляе прэс-служба УУС Гарадзенскага аблвыканкаму, каля васьмі вечара 15 красавіка на лінію «102» патэлефанаваў п’яны мужчына, які патрабаваў 2 мільён долараў і самалёт. Таксама ён паведаміў, што хоча сябе падарваць. Чалавек назваў неіснуючы адрас і прадставіўся выдуманым імем – Вася Васечкін.

Міліцыя знайшла таго, хто тэлефанаваў – гэта быў 41-гадовы гарадзенец Алег Ю., якога раней тройчы судзілі па ч.1,2 арт. 317-1 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі аўтадарожных транспартных сродкаў). У вечар званка Алег сустрэўся са знаёмым і распіваў з ім алкаголь. Калі яго затрымала міліцыя, Алег не мог успомніць, што тэлефанаваў у «102», але прызнаў, што голас на запісу належыць яму.

«Памятаю, што з прыяцелем выпілі бутэльку гарэлкі і 2 літры піва. Далейшае не памятаю, толькі з таго моманту, калі прыехалі працаўнікі міліцыі. На самай справе грошы і самалёт мне былі не патрэбныя, ажыццяўляць пагрозу не збіраўся, ніякіх сродкаў і магчымасцяў у мяне не было, як і якіх-небудзь выбуховых прыладаў», – цытуе Алега прэс-служба гарадзенскай міліцыі.

ВІДЭА
За фотасесію на міліцэйскім аўтамабілі гамельчукам пагражае да 6 гадоў зняволення
2019.10.29 12:03

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў