У Горадні нецвярозы бяздомны скраў аўтамабіль

У Горадні ДАІ затрымалі аўтамабіль, якім кіраваў п’яны мужчына. У працэсе высветлілася, што канцэнтрацыя алкаголю ў крыві кіроўцы склала 1.75 праміле. Але на гэтым гісторыя не закончылася. Дакументаў на машыну ў мужчыны пры сабе не было, таксама адсутнічала права кіравання транспартным сродкам і дакументы, якія пацвярджаюць асобу, піша сайт УУС Гарадзенскага аблвыканкаму.