У Горадні нецвярозы бяздомны скраў аўтамабіль


У Горадні ДАІ затрымалі аўтамабіль, якім кіраваў п’яны мужчына. У працэсе высветлілася, што канцэнтрацыя алкаголю ў крыві кіроўцы склала 1.75 праміле. Але на гэтым гісторыя не закончылася. Дакументаў на машыну ў мужчыны пры сабе не было, таксама адсутнічала права кіравання транспартным сродкам і дакументы, якія пацвярджаюць асобу, піша сайт УУС Гарадзенскага аблвыканкаму.

Праваахоўнікі высветлілі, што мужчына зʼяўляецца асобай без пэўнага месца жыхарства і роду заняткаў 1969 году нараджэння і кіраваў ён аўтамабілем, які скраў некалькі гадзінаў таму.

Заведзена крымінальная справа паводле ч.1 ст.214 КК РБ «Крадзеж транспартнага сродку або маламернага судна».

СК belsat.eu

Стужка навінаў