У Горадні на знак пратэсту актывіст у памяшканні суда прыкаваў сябе ланцугом


Мікалай Салянік прыкаваў сябе ранцугом у судзе.
Фота: hrodna.life

Актывіст з Горадні Мікалай Салянік падчас суду ў справе штрафу за акцыю незалежнасці, на знак пратэсту прыкаваў сябе ланцугом да бар’ернай стойкі і адмовіўся пакідаць памяшканне. У выніку ў суд выклікалі МНС, хуткую і АМАП, паведамляе Hrodna.life

Справу Мікалая Саляніка разглядалі ў абласным судзе Горадні. Раней раённы суд прызнаў актывіста вінаватым у публічным закліку да несанкцыянаванага мерапрыемства і ў самым удзеле ў акцыі, за што прысудзіў яму штраф у памеры 45 базавых велічыняў (1147,5 рублёў). Мікалай Салянік спрабаваў абскардзіць гэтае рашэнне. Але абласны суд не задаволіў яго патрабаванні.

Мікалай Салянік яшчэ да пачатку судовага разгляду абвесціў пратэст і прыкаваў сябе ланцугом у памяшканні суда. У выніку ахоўнікі выклікалі МНС, каб вызваліць актывіста ад ланцуга і хуткую, каб аказаць яму медычную дапамогу, а таксама АМАП, якія ў масках увайшлі ў памяшканне суда.

Міхаіла Саляніка затрымалі і адвезлі ў РАУС.

Hавiны
Пасля абвяшчэння выраку ў судзе актывіст парваў Канстытуцыю
2019.12.23 16:59

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў