У Горадні на выбарчым участку ноччу «перавярнуўся сцяг»


У Горадні на выбарчым участку № 11 дзяржаўны сцяг, які вісеў некалькі дзён дагары нагамі, раніцай апынуўся ў правільным становішчы, напісаў у сваім в Facebook назіральнік ад кампаніі «Права выбару» Сяргей Верамеенка.

«Сцяг раптам уначы перакуліўся ў ідэалагічна правільнымі кірунку. І гэта пры тым, што назіральнікі ад #прававыбару і ПЦ #вясна прысутнічалі падчас вячэрняга зачынення памяшкання 12.11.2019, так і падчас ранішняга адкрыцця ўчастку 13.11.2019», – адзначае Сяргей Верамеенка.

Назіральнік напісаў заяву ў акруговую камісію з нагоды доступу невядомых на запячатаны выбарчы ўчастак.

Цягам першых дзён датэрміновага галасавання назіральнікі зафіксавалі шэраг парушэнняў. Скаргі і заявы накіраваныя ў праваахоўныя органы.

Аб’ектыў
Ярмошына абараняе фальсіфікатараў ад назіральнікаў
2019.11.14 21:10

СК belsat.eu

Стужка навінаў