У Горадні міліцыянты збілі актывістаў. Аднаго забралі ў ізалятар, другі – у шпіталі (ВІДЭА)


Актывісты Міхаіл Салянік і Аляксандр Лаўрэнцьеў у Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі выйшлі ў цэнтр Горадні з плакатам «Долой самодержавие». Яны абралі яго, бо гэта быў адзін з галоўных лозунгаў у 1917 годзе.

Актывісты планавалі выйсці на плошчу Леніна да мітынгоўцаў, але каля дому іх чакалі міліцыянты, піша hrodna.life. Праваахоўнікі пільнавалі іх да канца мерапрыемства.

Ужо пасля акцыі Міхаіл Салянік і Аляксандр Лаўрэнцьеў выйшлі на плошчу Леніна са сваім плакатам і прайшліся праз цэнтр.

На вуліцы Савецкая іх затрымала міліцыя. Нягледзячы на тое, што мужчын было двое, працаўнікі міліцыі заявілі, што яны ўдзельнічаюць у несанкцыянаваным мітынгу. Сілком іх забралі ў Ленінскі РАУС.

Як паведамляе Сяргей Верамеенка ў Facebook, цяпер Аляксандар Лаўрэнцьеў у ізалятары часовага ўтрымання, а Мікалай Салянік – у шпіталі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў