У Горадні кіроўца збіў маці з дзіцём на руках


Паводле папярэдняй інфармацыі гарадзенскай ДАІ, маці з трохгадовым сынам на руках выбегла на пешаходны пераход на чырвонае святло.

Кіроўца «Сітраэну» распавёў, што не бачыў людзей на пешаходным пераходзе, а калі ўжо заехаў на «зебру», то справа ад сябе бакавым зрокам заўважыў жанчыну з дзіцём на руках. Затармазіць і пазбегнуць аварыі не паспеў. І жанчыну і дзіця даставілі ў шпіталь. Маці атрымала траўму галавы, ейны сын, на шчасце, толькі некалькі сінякоў.

Здарэнне бачылі прынамсі пяць асобаў – яны маюць распавесці, ці сапраўды жанчына спрабавала перайсці вуліцу на чырвонае святло.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў