У Горадні хлопец кідаў мэблю з вакна і пашкодзіў чужое аўта


Гарадзенец нападпітку выкідваў мэблю з акна кватэры свайго знаёмага. Прэс-служба УУС Гарадзенскага аблвыканкама паведамляе, што рабіў гэта ўжо не ў першы раз.

Каля гадзіны ночы 21-гадовы мясцовы жыхар прыйшоў да свайго знаёмага. Нягледзячы на ​​адчыненыя дзверы, у кватэры нікога не было.

«Знаходзячыся ў агрэсіўным стане, малады чалавек пачаў выкідваць з акна тумбачку, дзверы і іншую мэблю», – кажуць у міліцыі.

Мэбля звалілася на прыпаркаваны ля дому Ford і пашкодзіла яго. Уласніца машыны пачула шум і звярнулася ў міліцыю. Да моманту з’яўлення міліцыянтаў хлопец схаваўся, але ўжо на наступны дзень яго затрымалі. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства».

КА belsat.eu

Стужка навінаў