У Горадні дзяржаўны канал вядзе стрым з акцыі пратэста


Стрым на YouTube-канале тэлеканалу «Горадня Плюс» глядзіць больш за 6 тысячаў чалавек.

Сёння, 17 жніўня, на плошчы Леніна праходзіць акцыя пратэсту. На плошчы сабраліся некалькі тысячаў чалавек. Яны патрабуюць сумленных выбараў, а працоўныя пагражаюць бестэрміновай забастоўкай, пакуль іхныя патрабаванні не будуць ухваленыя.

Назіраць за акцыяй пратэсту можна ў жывым эфіры. Прычым стрым арганізаваў мясцовы тэлеканал «Горадня Плюс», які заснаваў Гарадзенскі аблвыканкам.

На момант публікацыі стрым глядзіць больш за 6 тысячаў чалавек.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў