У Горадні дзіцё выпала з вакна на трэцім паверсе


Хлопчык выпаў з вакна на цэмент.

Жыхарка Горадні са сваімі двума дзецьмі прыйшла ў госці да знаёмых. Дарослыя выпівалі, а дзеці бегалі побач. У нейкі момант выявілася, што аднаго дзіцяці не хапае. У кватэры хлопчыка не знайшлі.

«Высветлілася, што каля паловы на дзясятую вечара дзіцё знаходзілася каля вакна. Хлопчык змог адкрыць створкі і, на жаль, выпаў з трэцяга паверху шматпавярховіку», – паведамляе гарадзенская міліцыя.

Дзіцё атрымала цяжкія траўмы галавы і чэраўнай паражніны (брушной поласці), цяпер хлопчык у рэанімацыі.

Каб перадухіліць такія няшчасныя выпадкі, лепей набыць вокны з адмысловымі блакіратарамі. І, канешне, трэба пільнаваць дзяцей каля вокнаў.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў