У Горадні Дзед Мароз пераплыў Нёман, каб павіншаваць землякоў і беларусаў з Новым годам


Ураджэнец Горадні Філіп Федарук, апрануты ў строй Дзеда Мароза, пераплыў Нёман, каб павіншаваць гарадзенцаў, а таксама і ўсіх беларусаў з Новым годам, піша БелТА.

Заплыў 31 снежня стаў для ўраджэнца Горадні Філіпа Федарука своеасаблівым віншаваннем гараджанаў з навагоднімі святамі. Менавіта таму мужчына і апрануў строй Дзеда Мароза. Праўда, на сярэдзіне ракі Філіп зняў яго, паколькі вопратка замінала працаваць рукамі ў поўную сілу.

«У прынцыпе выканаў, што хацеў. Наколькі Нёман складаная рака? Няпростая, гэта дакладна», – адзначыў Філіп.

Ураджэнец Горадні Філіп Федарчук займаецца зімовым плаваннем. Цяпер ён жыве ў Санкт-Пецярбурзе.

«Часта прыязджаю на святы ў родны і любімы горад. Вырашыў, што варта заваяваць і Нёман», – распавядае плывец.

Мужчыну падчас заплыву суправаджалі выратавальнікі на лодцы. Акрамя моцнага цячэння, складанасці дадавалі і ўмовы надвор’я: тэмпература вады каля плюс 3 градусаў. Паветра было ўсяго на градус цяплей.

Hавiны
Святкуйце з «Белсатам»! Тэлепраграма на Раство
2020.01.06 12:10

СК belsat.eu

Стужка навінаў