У Горадні дазволілі мітынг і канцэрт да #БНР101


Сёння гарвыканкам адказаў на заяўку актывістаў, якую яны падавалі 1 сакавіка. Улады Горадні зрабілі гэта ў апошні магчымы паводле заканадаўства дзень.

Імпрэза да 101-ай гадавіны абвешчання незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі пройдзе ў Каложскім парку 23 сакавіка з 13:00 да 17:00.

«Сёння мы атрымалі ўзгадненне на правядзенне свята. Плануем мітынг і канцэрт. Гарвыканкам адмовіўся забяспечваць міліцыю, ахову і медыкаў, таму павінны будзем самі пакрыць гэтыя кошты. Пра гэта таксама паведамім ўвечпры ці заўтра зранку.

Таксама як і ў мінулым годзе нам дазволілі выкарыстоўваць нацыянальную сімволіку», – распавёў belsat.eu адзін з арганізатараў мерапрыемства Вадзім Саранчукоў.

Праграму свята агучаць найбліжэйшымі днямі.

Раней мясцовыя ўлады адмовілі арганізатарам святкавання зладзіць Дзень Волі ў цэнтры гораду – у парку Жылібэра.

Будзе абнаўленне
У Горадні забаранілі святкаваць Дзень волі ў гарадскім парку
2019.02.28 11:39

Трэці год запар гарадскія ўлады даюць магчымасць гарадзенцам сабрацца з нагоды Дня Волі. Да гэтага 15 гадоў чыноўнікі адмаўлялі грамадзянскім актывістам у правядзенні мітынгаў, шэсцяў і пікетаў, права на якія гарантавана Канстытуцыяй.

ВІДЭА
БНР-101 быць! Пачаўся збор сродкаў на «Дзень Волі – 2019»
2018.12.21 13:16

Апазіцыйныя палітыкі заяўляюць, што святкаванне Дня Волі ў Менску пройдзе 25 сакавіка з 16-ай да 21-ай гадзіны вечара і адбудзецца незалежна ад таго, ці дасць на гэта ўлада свой афіцыйны дазвол.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў