У Горадні адчынілі новы будынак літоўскага консульства


Выставаю да 30-годдзя з Дня аднаўлення свабоды адчыніўся ў Горадні новы будынак Генеральнага консульства Літвы. Карэспандэнт Belsat.eu пабываў на адкрыцці і будынку, і выставы.

Новы будынак амбасады Літвы ў Горадні.
Фота: Белсат

Дзякавалі беларусам за дапамогу ў змаганні Літвы за незалежнасць

Адкрыла выставу генеральны консул Літвы ў Горадні Ёланта Тубайце наступнымі словамі: «У нас юбілей, як мы вольныя, як жывём у дэмакратыі, і я хачу вельмі моцна падзякаваць усім беларусам, якія 30 гадоў таму разам з намі адстаялі нашую свабоду і нашую незалежнасць, дэмакратыю. Мы здолелі абараніць сваю незалежнасць і 30 гадоў мы свабодныя, жывём у дэмакратычнай дзяржаве, так што гэта вельмі вялікая перамога».

Адкрыла выставу генеральны консул Літвы ў Горадні Ёланта Тубайце.
Фота: «Белсат»

Пасля прамовы консул дадала некалькі словаў аб працы ўстановы цяпер: «Праз пандэмію мы трошкі прычыненыя, але працуем. Мы цяпер пераважна выдаём працоўныя візы праз візавы цэнтр».

Адкрыла выставу генеральны консул Літвы ў Горадні Ёланта Тубайце.
Фота: «Белсат»

Выстава найвыбітнейшых мастакоў Літвы другой паловы ХХ стагоддзя

Імпрэза адбывалася ў паўзакрытым фармаце праз пандэмію каронавіруса, таму былі запрошаныя толькі журналісты незалежных медыяў. Для шырокага кола падрыхтавалі адмысловую віртуальную копію, дзе можна азнаёміцца з прэзентаванымі працамі на выставе «Метафары мастацтва Літвы». Віртуальную выставу падрыхтавала гарадзенская мастачка і дызайнерка Ірына Варкулевіч.

Фота: «Белсат»
Фота: «Белсат»

Паглядзець выставу можна тут.

Экспанаваныя 34 графічныя і жывапісныя працы ад 25 мастакоў перыяду другой паловы XX стагоддзя. Калекцыя ёсць важнаю часткаю культурніцкай спадчыны Літвы. «Тут савецкі перыяд, менавіта савецкі перыяд да незалежнасці. І можна пабачыць, што, якія б абставіны ні былі, літоўскія мастакі былі на вельмі высокім сусветным узроўні. Усё было ў трэндах увесь гэты час. Гэта залаты фонд Літвы», – распавяла стваральніца віртуальнай копіі выставы мастачка Ірына Варкулевіч.

Новы будынак Генеральнага консульства Літвы ў Горадні.
Фота: «Белсат»

Новы будынак Генеральнага консульства Літвы месціцца на вуліцы Васілька 4. Комплекс будынкаў узвялі за 18 месяцаў, ён даволі арганічна ўпісваўся ў агульную карціну гістарычнага цэнтру Горадні. Праект распрацаваў літоўскі архітэктар Дайнюс Чакур.

АК, Belsat.eu

Стужка навінаў