У Горадні адчынілася першая палата паліятыўнай дапамогі дзецям


Першая палата паліятыўнай дапамогі дзецям адчынена на базе абласнога спецыялізаванага дому дзіцяці для дзяцей з арганічным паражэннем ЦНС і парушэннем псіхікі і прызначаецца для маленькіх пацыентаў, якія маюць патрэбу ў штучнай вентыляцыі лёгкіх.

«Сучасныя партатыўныя апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх набыты за кошт абласнога бюджэту. У аснашчэнні палаты паўдзельнічалі таксама жыхары вобласці: падчас дабрачыннай акцыі сіламі юрыдычных і фізічных асобаў сабрана больш за 67 000 рублёў. На гэтыя сродкі закуплены спецыяльныя ложкі з электрапрыводамі і супрацьпролежневымі матрацам, абсталяванне для рэабілітацыі, расходныя матэрыялы», – паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Дзеці будуць знаходзіцца пад кругласутачным назіраннем медработнікаў. Арганізаваныя дзяжурства педыятра, рэаніматолага і неўролага.

ГА, belsat.eu. Фота: Sergei Bobylev / TASS /FORUM

Стужка навінаў