У Гон-Конгу адбыліся новыя жорсткія сутыкненні пратэстоўцаў і паліцыі


У Гон-Конгу 20 кастрычніка чарговая шматтысячная акцыя пратэсту ў абарону дэмакратыі вылілася ў сутыкненні з паліцыяй. Пратэстоўцы закідалі паліцэйскі ўчастак «кактэйлямі Молатава», паведамляе Бі-Бі-Сі.

Улады Гон-Конгу не ўзгаднілі правядзенне акцыі пратэсту, запланаванай на 20 кастрычніка. Аднак найбольш актыўныя ўдзельнікі пратэстаў выйшлі на вуліцы.

Пратэсты ў Гон-Конгу.
Фота: Kyodo/MAXPPP / MAXPPP / Forum

Невялікая група дэманстрантаў закідала паліцэйскі ўчастак у раёне Чымсачёй бутэлькамі «кактэйлямі Молатава». У выніку дзверы будынку загарэліся. Паліцыя ў адказ ужыла для разгону дэманстрантаў слезацечны газ і вадамёты. Таксама актывісты білі вокны і дзверы крамаў і банкаў, галаўныя офісы якіх грунтуюцца ў Пекіне.

Паліцыя ўжывае спецсродкі супраць дэманстрантаў. Фота Kyodo/MAXPPP / MAXPPP / Forum

Абурэнне жыхароў было звязана з нядаўнім нападам невядомых з малаткамі на аднаго з лідараў пратэстнага руху Джымі Шына – кіраўніка Грамадзянскага фронту за правы чалавека. У суботу нападу падвергнуўся яшчэ адзін актывіст, які раздаваў улёткі на вуліцы.

Акцыі пратэсту ў Гон-Конгу працягваюцца ўжо амаль чатыры месяцы. Кожныя выхадныя на вуліцы выходзяць тысячы чалавек. 1 кастрычніка паліцэйскія ўпершыню ўжылі супраць дэманстрантаў баявую зброя.

Першапачаткова масавыя пратэсты ў Гон-Конгу былі выкліканы спробамі ўладаў прыняць папраўкі ў закон аб экстрадыцыі. Закон аб экстрадыцыі прадугледжваў магчымасць экстрадаваць жыхароў гораду нават у тыя краіны, з якімі ў Гон-Конгу няма пра гэта дагавора, у тым ліку ў мацерыковую частку Кітая. Сярод экстрадаваных маглі апынуцца ўцекачы з мацерыка, якія крытыкуюць кітайскія ўлады і якія хаваюцца ад пераследу ў Гон-Конгу. Мясцовыя жыхары ўспрынялі законапраект як спробу абмежаваць аўтаномію Гон-Конгу.

На фоне масавых пратэстаў улады Гон-Конгу спачатку спынілі разгляд законапраекту, а потым зусім яго адклікалі. Аднак цяпер пратэстоўцы патрабуюць незалежнага расследавання празмернага ўжывання сілы супраць удзельнікаў вулічных дэманстрацыяў, амністыі ўсіх арыштаваных пратэстоўцаў і ўвядзення дэмакратычны выбараў кіраўнікоў адміністрацыі.

Аб’ектыў
70-годдзе Кампартыі Кітаю: парад у Пекіне і забойства пратэстоўца ў Гон-Конгу
2019.10.01 23:26

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў