У Гомлі звольніўся дэкан, які не хацеў караць студэнтаў за ўдзел у акцыях пратэсту

Былы дэкан Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэту імя Сухога Уладзімір Лук’яненка сышоў з універсітэту. Ён пазбавіўся пасады пасля таго, як адмовіўся выносіць дысцыплінарныя спагнанні студэнтам, якія бралі ўдзел у акцыях пратэстаў.

Сам Уладзімір Лукʼяненка распавёў TUT.by, што сышоў не проста з універсітэту, а з сістэмы адукацыі.

Студэнты кажуць, што ён не працуе з 28 снежня:

«Дачакаўся сесіі, не хацеў нас кідаць, а калі мы здалі ўсе экзамены, звольніўся».

Кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Уладзімір Лукʼяненка у ГДТУ імя П. В. Сухога прапрацаваў амаль 10 гадоў. Шэсць з іх быў намеснікам дэкана факультэта аўтаматызаваных і інфармацыйных сістэм. Затым стаў дэканам, але праз сем месяцаў гэтай пасады пазбавіўся.

ДР belsat.eu

 

Hавiны