У Гомлі жанчыну-інваліда, якой дапамагае Алексіевіч, абвінавацілі ў рабаванні мінакоў

ВІДЭА

Фота svaboda.org

Да Наталлі Васіленкі прыйшоў АМАП, каб забраць на апазнанне. Аднак «пацярпелыя», якіх прывезлі да яе дахаты, не прызналі ў Наталлі «рабаўніка».

Здарэнне адбылося 4 верасня ўвечары, паведмляе svaboda.org. Міліцыянты паведамілі Наталлі, што паводле прыкметаў яна падобная да злачынцы, які сарваў з мінака адзенне ў цэнтральным гомельскім парку і збіраліся правесці вобшук.

Аднак потым іншыя праваахоўнікі прывезлі да Наталлі «пацярпелых». Аказалася, што «пацярпеў» не мужчына, а тры дзяўчыны. Яны сказалі, што абрабавала іх не Наталля. Тады міліцыя сышла.

Наталля Васіленка не раз галадала на знак пратэсту. Жанчына перанесла інсульт і хварэе на эпілепсію, але мае трэцюю (працоўную) групу інваліднасці. На працу ж уладкавацца не можа праз медычныя абмежаванні па хваробах. Наталля патрабуе, каб медычна-рэабілітацыйная экспертная камісія замяніла групу інваліднасці на другую. Аднак дактары сцвярджаюць, што жанчына можа, але не хоча працаваць.

Цяпер жанчына атрымлівае маленькую пенсію, з якой пасля аплаты рахункаў за камунальныя паслугі застаецца каля 20. Выжываць Наталлі дапамага Святлана Алексіевіч. Нобелеўская лаўрэатка дапамагла сплаціць пазыку за камуналку і рэгулярна пералічвае грошы на рахунак Наталлі.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары