У Гомлі згарэлі 15-метровыя навагоднія ялінкі. ВІДЭА


У Гомлі ў навагоднюю ноч выратавальнікам двойчы давялося тушыць штучныя вулічныя ялінкі з ілюмінацыяй, паведамляе МНС.

У абодвух выпадках ад ялінак застаўся толькі каркас – усе ўпрыгожванні згарэлі.

У гадзіну ночы ў МНС паступіла паведамленне аб узгаранні 15-метровай штучнай ялінкі каля прахадной КУП «Гарэлектратранспарт» на вул. Тралейбуснай, 1.

А праз паўтары гадзіны выратавальнікам давялося тушыць ялінку на Плошчы Перамогі.

Паводле дадзеных МНС, пацярпелых ад пажару няма.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў