У Гомлі затрымалі праваабаронцу «Вясны» Леаніда Судаленку


Сілавікі затрымалі ў Гомлі праваабаронцу, старшыню Гомельскай філіі Праваабарончага цэнтру «Вясна» Леаніда Судаленку. Пра гэта паведаміла ў сваім Facebook Вольга Саламатава.

Леанід Судаленка цяпер у Следчым камітэце. Праваабаронцу, старшыню Гомельскай філіі Праваабарончага цэнтру «Вясна» затрымалі сілавікі. Абставіны і падрабязнасці затрымання пакуль невядомыя.

«Леанід Судаленка – мой сябар, калега, лаўрэат французскай праваабарончай прэміі, праваабаронца з 20-ці гадовым досведам. Чалавек, які дапамог сотням людзей і выйграў дзясяткі судовых працэсаў. Леанід – адзін з самых вядомых юрыстаў з Беларусі для Камітэту правоў чалавека ААН. І я ўпэўненая, што будзе чарговая справа «Судаленка супраць Беларусі», калі Леаніда тэрмінова не адпусцяць», – паведамляе Вольга Саламатава.

Аб’ектыў
Леанід Судаленка: улада пайшла па шляху пераследу ўсіх нязгодных
2021.01.14 22:59

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў