У Гомлі замест святочнага канцэрту да 100-годдзя БНР пакажуць «Бабу Шанэль»


Гомельскі гарвыканкам адмовіў мясцоваму аргкамітэту святкавання 100-годдзя БНР у правядзенні канцэрту 25 сакавіка ў Гарадскім цэнтры культуры.

Пра гэта belsat.eu паведаміў праваабаронца і актывіст Андрэй Стрыжак.

Гарадскія ўлады адзначылі, што 25 сакавіка ў Гарадскім цэнтры культуры ўжо запланавае мерапрыемства паводле графіку (паводле афішы, у гэты дзень мусіць быць паказаны спектакль Н. Каляды «Баба Шанэль»).

«На падставе вышэйпададзенага садзейнічанне ў правядзенні святочнага канцэрту не ўяўляецца магчымым», – адзначаецца ў адказе гарвыканкаму.

 

 

Назірайце за святам незалежнасці онлайн. У нядзелю, 25 сакавіка, а 12:00 мы пачнем наўпроставую трансляцыю святочнага канцэрту ў Менску, акцыяў у іншых гарадах Беларусі, пакажам размовы з удзельнікамі ды гісторыкамі. Запрашаем! Святкуйма Дзень Волі разам!

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары