У Гомлі за бойку асудзілі палкоўніка КДБ


7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму атрымаў начальнік аднаго з падраздзяленняў КДБ Андрэй Мільчэнка, які сёлета зімой збіў дырэктара гомельскага кафэ «THE BOX 99» Леанарда Ганчаронка. Суд прызнаў палкоўніка вінаватым у наўмысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання, паведамляе TUT.BY.

Суд у Гомелі асудзіў экс-кіраўніка аднаго з падраздзяленняў КДБ Андрэя Мільчэнка да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, таксама яго пазбавілі звання палкоўніка і абавязалі выплаціць 45 тысячаў рублёў маральнай кампенсацыі.

Былы начальнік 4-га аддзелк УКДБ па Менску і Менскай вобласці палкоўнік Андрэй Мільчэнка прызнаны вінаватым у збіцці 8 лютага ўласніка кавярні «THE BOX 99» Леанарда Ганчаронка. Спецслужбовец пачаў збіваць Ганчаронка пасля таго, як той зрабіў яму заўвагу на прыставанні да няпоўнагадовых дзяўчат у кавярні. У дырэктара была сур’ёзная чэрапна-мазгавая траўма.

Hавiны
Юрый Данькоў: «Выдатна разумею, што цяпер адбываецца з Віктарам Бабарыкам»
2020.07.02 15:07

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў