У Гомлі з рэстарацыі брутальна выкінулі жанчыну. Падрабязнасці ад адміністратара ўстановы


Burger Master. Гомель. Брутальна выганяюць наведвальніка кафэ

Publiée par Николай Мельников sur Dimanche 1 juillet 2018

У інтэрнэце хутка распаўсюджваецца відэа, дзе чалавек, якога інтэрнаўты назвалі ахоўнікам рэстарацыі Burger Master, што ў Гомлі, брутальна выцягвае жанчыну з залі рэстарацыі.

Мы звязаліся з адміністратарам Burger Master, які быў там падчас здарэння.

«Гэта не наш супрацоўнік, у нас ахоўнікаў няма ўжо месяцы тры. Той тып, які быў у зялёнай цішотцы на відэа, гэта проста звычайны чалавек. Не ведаю ці наведнік, ён проста прыйшоў. Я так разумею, што ён знаёмы з той жанчынай, якую ён выцягнуў», – кажа адміністратар рэстарацыі Мікіта Талкачоў.

Пасля таго, як мужчына ў зялёнай цішотцы паваліў жанчыну на зямлю, Мікіта пачаў выклікаць міліцыю.

«Там на відэа добра бачна, што я ўзяў тэлефон, пачаў выклікаць (міліцыю – заўв. belsat.eu), у мяне не было грошай, гэта быў мой асабісты тэлефон. Я пайшоў у офіс, пачаў выклікаць міліцыю. Паглядзеў па камерах, там не было ані мужыка, ані дзяўчыны. Канфлікт быў вычарпаны. Ды і, каб я выклікаў міліцыю, яны б прыехалі мінімум праз 20 хвілінаў. А госці ўжо скардзіліся на пах, на тое, што яна (пацярпелая – заўв. belsat.eu ) схадзіла пад сябе», – распавядае адміністратар.

Поўнае відэа здарэння з каментаром блогера з’явілася на YouTube-канале «The Belarusian Experimental Field».

Тым часам у сеціве ўжо заклікаюць байкатаваць Burger Master.

ГА, belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары