У Гомлі з акна шматпавярховіка выкінулі сабаку. Год таму было тое ж самае


У Гомлі ўвечары 19 ліпеня з акна шматпавярхоўкі па адрасе Ільіча 270а выкінулі сабаку. Дагледжаная жывёліна з ашыйнікам разбілася насмерць. Пра гэта ў «Facebook’у» паведаміў відавочца здарэння, журналіст Пётр Кузняцоў.

Говорят, снаряд дважды в воронку не попадает. Попадает, да ещё как.Год назад, если помните, был тут у нас скандал. С…

Opublikowany przez Пётар Кузьняцоў Piątek, 19 lipca 2019

Ён адзначыў, што жыхары адразу выклікалі міліцыю, на месцы здарэння працавалі прадстаўнікі Следчага камітэту, якія тут жа ўскрылі сабаку.

Пётр Кузняцоў нагадаў, што год таму ў гэтым жа доме з акна таксама выкінулі сабаку.

«Тады міліцыя вельмі аператыўна распавяла і мне, і сайту, што жывадзёра знайшлі і ён панясе пакаранне. А вось Следчы камітэт, якому аддалі справу, сышоў у маўчанне. Прайшло пару месяцаў з моманту, як міліцыя заявіла, што знайшла паскуду, а СК выклікаў мяне на допыты як сведкі і следчы казаў, што – «шукаем»», – распавёў відавочца.

Hавiны
Забіў не менш за 10 кацянятаў. Мазырскага скуралупа хочуць змясціць у вар’ятню
2019.06.26 19:47

Мінулы інцыдэнт здарыўся ў гэтым самым двары ўвечары 18 чэрвеня 2018 года. Тады сабака таксама загінуў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў