У Гомлі вынеслі прысуд камунальнікам за карупцыю


Суд Гомельскага раёну разгледзеў крымінальную справу за карупцыю ў дачыненні былых службовых асобаў камунальных арганізацыяў. Пра гэта паведамляе сайт абласнога суда.

Паводле следства, у жніўні 2017 года кіраўнік КЖУП «Буда-Кашалёўскі камунальнік» дамовіўся з дырэктарам прадпрыемства «Святлацень» абіраць яго пастаўшчыком таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў. У сваю чаргу той абяцаў перадаваць хабар у памеры 10 % ад сумы дамоваў. Дамоўленасць дзейнічала з лістапада 2017 года па кастрычнік 2018-га. За гэты час кіраўнік КЖУП атрымаў ад дырэктара «Святлацені» Br 18 тыс.

Hавiны
Асуджаны былы намеснік кіраўніка Браслаўскага раёну
2019.11.27 19:32

Вясной 2017 года дырэктар «Святлаценю» дамовіўся з галоўным інжынерам КЖРЭУП «Чыгуначнае» пра пастаўку свяцілень. За выкананне дамоўленасцяў ён перадаў галоўнаму інжынеру тэлевізар коштам не менш Br 450.

Таксама дырэктар прыватнага прадпрыемства перадаў не менш за Br 1,8 тыс. галоўнаму інжынеру КЖРЭУП за выбар «Святлаценю» пастаўшчыком таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў.

Экс-дырэктару КЖУП прызначана 6 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму, былому кіраўніку «Святлаценю» – 2 гады, былому галоўнаму інжынеру КЖРЭУП – 3 гады.

Прысуд у законную моц не ўступіў і можа быць абскарджаны.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў