Як школьнікаў ды студэнтаў заганялі на фільм пра фэйкавых герояў (Дакумент)


Да журналістаў «Белсату» трапіла копія дакументу, паводле якога у Гомлі школьнікаў і студэнтаў у «добраахвотна-прымусовым парадку» адпраўлялі на прапагандысцкі фільм «28 панфілаўцаў».

Гэта зварот дырэктара «Гомелькінавідэапракату» да кіраўніка ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкаму. Генеральны дырэктар просіць чыноўніка «пасадзейнічаць у шырокім паказе» расейскага мастацкага фільма.

Зварот дырэктара «Гомелькінавідэапракату» да кіраўніка ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкаму
Зварот дырэктара «Гомелькінавідэапракату» да кіраўніка ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкаму

Прэмʼерныя паказы стужкі пачаліся 24 лістапада і працягнуцца да 8 снежня.

«28 панфілаўцаў» распавядае гісторыю байцоў 4-ай роты 316-ай стралковай дывізіі генерал-маёра Панфілава, якія нібыта ў 1941-ым годзе падчас абароны Масквы цаной уласных жыццяў знішчылі 18 танкаў вермахту.

Паводле гісторыкаў і архіўных дакументаў, лёс гэтай гераічнай групы – міф, а подзвіг панфілаўцаў – выдумка карэспандэнтаў «Красной звезды». Пра гэта сведчаць дакументы яшчэ сталінскага перыяду, якія летась апублікаваў Дзяржаўны архіў Расеі.

Стужка была створаная на ахвяраванні расейцаў, беларусаў, казахаў ды ўкраінцаў. Амаль $ 600 тыс., то бок больш за палову сродкаў, сабралі праз краўдфандынг.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў