У Гомлі распачалі збор подпісаў за ўшанаванне месцаў масавых расстрэлаў у Бутулінскім і Шчакатоўскім лесе


На сайце petitions.by распачаўся збор подпісаў за ўшанаванне месцаў масавых расстрэлаў 1930 – 1940-х гадоў пад Гомлем. Ініцыятары звяртаюць увагу, што да гэтага часу на месцах знішчэння людзей сталінскімі карнікамі (Бутулінскі і Шчакатоўскі лес), не праведзеныя належным чынам раскопкі.

Стваральнікі петыцыі заклікаюць неабыякавых паставіць свой подпіс з мэтай звароту да мясцовых уладаў. Актывісты спадзяюцца, што зварот грамадзянаў прымусіць мясцовыя ўлады распачаць абследаванне масавых пахаванняў са слядамі гвалтоўнай смерці (расстраляных) у ваколіцах Гомля. На месцы ж расстрэлаў павінен з’явіцца мемарыял у памяць аб бязвінна забітых. А Шчакатоўскі і Бутулінскі лес, дзе карнікі выносілі прысуд, павінныя атрымаць ахоўны статус.

Падпісаць петыцыю можна тут.

Раней археолагі праводзілі раскопкі ў лясах каля Гомлю. Згодна са звесткамі навукоўцаў вядома, што тут знаходзяцца месцы масавых расстрэлаў. Грамадская супольнасць у Гомлі штогод адзначае сумныя ўгодкі пачатку масавых сталінскіх рэпрэсіяў. З боку афіцыйных уладаў пакуль ніякіх захадаў, каб ушанаваць памяць ахвяраў тэрору ў Шчакатоўскім і Бутулінскім лесе, не было. У сваю чаргу актывісты называюць гэтыя месцы Гомельскімі Курапатамі.

Аб’ектыў
Актывісты аб’ядналіся, каб супольна весці даследаванні месцаў сталінскіх расстрэлаў
2019.09.28 22:33

СК belsat.eu

Стужка навінаў