У Гомлі праз снег адмянілі святкаванне Дня снегу


Мясцовыя ўлады перанеслі свята на наступны тыдзень.

Рашэнне аб пераносе свята (Worl Snow Day) на наступную суботу прынялі з прычыны дрэннага надворʼя, – патлумачылі ў аддзеле адукацыі спорту і турызму адміністрацыі Савецкага раёну Гомля.

Дарожныя і камунальныя службы вобласці, экіпажы ДПС ДАІ пераведзены ва ўзмоцнены рэжым працы, на дарогах Гомельшчыны працуе 330 адзінак спецтэхнікі.

Улады звяртаюцца да жыхароў з просьбай не заставацца ў баку і праявіць салідарнасць у барацьбе з прыроднай стыхіяй.

16 студзеня на тэрыторыю Беларусі прыйшоў цыклон «Эма», які прынёс моцныя снегапады, асабліва ў паўднёва-ўсходнія раёны краіны.

ЮВ, belsat.eu, паводле tut.by

Стужка навінаў