У Гомлі памёр хлопчык, які зваліўся ў Сож


Фота: МНС

У рэанімацыйным аддзяленні Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі памёр падлетак, які зваліўся з парапета на набярэжнай у раку.

«Медыкамі быў праведзены ўвесь комплекс лячэбна-дыягнастычных мерапрыемстваў, аднак з-за працяглай гіпаксіі незваротна пацярпелі жыццёва важныя органы, што і з’явілася прычынай смяротнага зыходу», – паведамілі ва ўпраўленні аховы здароўя Гомельскага аблвыканкаму.

Як паведамлялася раней, 14-гадовы навучэнец 7 класа ішоў па парапеце ўздоўж ракі Сож, спатыкнуўся і зваліўся ў ваду. Хлопца выцягнулі з вады і перадалі хуткай дапамозе. У шпіталь яго даставілі ў стане клінічнай смерці.

ГА, ДР, belsat.eu паводле БелТА

Глядзі таксама
Каментары