У Гомлі памерла 36-гадовая загадчыца дзіцячага садка. Калегі кажуць, што ў яе быў каронавірус

У Гомлі памерла 36-гадовая загадчыца дзіцячага садка № 130 Таццяна Н. Да гэтага яна тыдзень была падключана да апарату штучнай вентыляцыі лёгкіх. Пра смерць жанчыны пішуць TUT.by і «Радыё Свабода».

Паводле TUT.by, у садку кажуць, што загадчыца сышла на бальнічны ў сярэдзіне красавіка. 20-га яе паклалі ў шпіталь з пнеўманіяй. Тыдзень таму стала вядома, што яна на ШВЛ, а ўчора калектыву паведамілі, што загадчыца памерла. Бацькі выхаванцаў абураныя, што на працягу доўгага часу ніхто не паведаміў ім пра хваробу загадчыцы.

«Наколькі нам вядома, ёй паставілі пнеўманію і сардэчную недастатковасць у заключэнні аб смерці», – распавядаюць працаўнікі садку. Суразмоўцы TUT.by не ведаюць, які вынік тэсту на каронавірус ў памерлай загадчыцы, але непакояцца, што маглі стаць кантактамі першага ўзроўню. Кабінет загадчыцы ў 20-х чыслах красавіка апрацоўвалі дэзінфектары з санстанцыі.

«РС» піша, што жанчына жыла з бацькамі-пенсіянерамі, мужа і дзяцей у яе не было. Пазней у шпіталь трапіў і яе бацька, затым маці. Паводле калегаў, пасля шпіталізацыі Таццяна Н. патэлефанавала ў садок і паведаміла, што ў яе пацвердзілі каронавірус. Працаўнікі садку распавялі пра гэта «РС» на ўмовах ананімнасці: яны кажуць, што ім забаранілі даваць інфармацыю пра смерць загадчыцы пад пагрозай звальнення.

Ад каронавіруса памерла 30-гадовая працаўніца дзіцячага садку з Мікашэвічаў

ІІ belsat.eu

Hавiны