У Гомлі падчас ЭКА-марафона памёр сузаснавальнік «Крумкачоў» Юрый Бліноў


Сузаснавальнік «Крумкачоў» Юрый Бліноў памёр 21 красавіка падчас ЭКА-марафона ў Гомлі. Юрыю, які прымаў удзел у забегу на 21 кіламетр, да фінішу заставалася некалькі метраў. Лекары, якія працавалі на дыстанцыі, не змаглі ўратаваць 43-гадовага жыхара сталіцы.

У межах гомельскага ЭКА-марафона атлеты спаборнічалі ў некалькіх дысцыплінах – паўмарафон, марафон і забег на 4200 метраў, паведамляе «Прессбол». Удзельнікі спаборніцтваў абавязаны былі падаць арганізатарам медычныя даведкі і распіскі аб нясенні адказнасці за сваё здароўе.

Юрый Бліноў меў і адрозныя ад спорту захапленні. Нарадзінец Драгічына быў піяністам-віртуозам. Ён быў лаўрэатам міжнародных конкурсаў, прэзідэнтам Міжнароднай асацыяцыі піяністаў і кампазітараў.

Hавiны
«Крумкачы» змянілі назву, каб згуляць у першай лізе
2018.12.15 13:14

СК belsat.eu

Стужка навінаў