У Гомлі пачалі будаваць другую «залатую» прыбіральню (ФОТАФАКТ)


На аб’екце з’явіўся і пашпарт, паведамляюць чытачы belsat.eu.

Раней на пляцоўцы другой падземнай прыбіральні на ўзбярэжжы Сажа працы не вяліся, тэрыторыя была абнесеная будаўнічым плотам.

Першапачаткова планавалася, што прыбіральную адчыняць на травеньскія святы.

Якая будзе прыбіральня – яшчэ невядома, але тое, што яна будзе, пацвярджае тэндарная дакументацыя, размешчаная на сайце icetrade.by. Будаваць будзе ўсё той жа ДСК на замову УКС Гомля.

Колькі будзе каштаваць новая прыбіральня – таксама невядома. Варта адзначыць, што паводле тэндарнай дакументацыі кошт першай мусіў скласці 749 355,74 бел. руб., але, паводле апошніх выказванняў ДСК, склаў 750 тыс. долараў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў