У Гомлі па дарозе хадзілі коні


Відэа здарэння апублікавалі ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» ў суполцы «Гэта Гомель, дзетка!».

На відэа бачна, як тры каня гуляюць па мосце на вуліцы Ільіча, чым сур’ёзна пужаюць некаторых аўтамабілістаў.

Адкуль узяліся коні невядома, як і іх далейшы лёс. Аднак інтэрнаўты жартуюць, што коні папросту не «захацелі ісці на каўбасу і збеглі з мясакамбінату».

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў