У Гомлі невядомы абстраляў вокны шматпавярховіку


Інцыдэнт здарыўся ўначы з 3 на 4 лістапада.

Як паведамляе gomel.today, у акно адной з кватэраў дому на вуліцы Дзімітрава 22 невядомы страляў з пнеўматычнай зброі.

Праваахоўнікі знайшлі на месцы здарэння некалькі куляў. Невядомага цяпер шукае міліцыя.

Ніхто не пацярпеў. Распачатая крымінальная справа за хуліганства.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары