У Гомлі нападнік з нажом абрабаваў аптэку


25 красавіка ў абласным цэнтры адбыўся разбойны напад на аптэку.

Пра гэта паведамляе афіцыйны прадстаўнік Упраўлення ўнутраных справаў Гомельскага аблвыканкаму.

Загадчыца аптэкі на вуліцы Рэчыцкай звярнулася ў міліцыю і распавяла, што невядомы мужчына, пагражаючы нажом, скраў з касы 360 рублёў, пасля чаго ўцёк.

Неўзабаве пасля інцыдэнту міліцыянты пабачылі на вуліцы 70 гадоў БССР мужчыну, падобнага паводле прыкметаў на меркаванага злачынцу, і затрымалі яго. Ім аказаўся гамяльчук 1985 году нараджэння. Падчас асабістага дагляду і вобшуку ў мужчыны канфіскавалі грошы і меркаваную зброю, якая выкарыстоўвалася для разбою.

Супраць правапарушальніка распачалі крымінальную справу.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў