У Гомлі на сустрэчу з праўладным кандыдатам не пускалі грамадскіх актывістаў


Актывісты Мікалай Пяшко ды Андрэй Тоўчын на сустрэчу з праўладным кандыдатам у дэпутаты патрапілі з прыгодамі.

З выбарнікамі сустракаўся Віталь Шылаў, які балатуецца на сёлетніх парламенцкіх выбарах.

Журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага таксама не пусцілі ў залу, аргументаваўшы гэта тым, што «сустрэча пачалася». Пасля размовы з журналістам, якая цягнулася некалькі хвілінаў, Пяшко ды Тоўчын усё ж змаглі ўвайсці ў залу.

Ахвотных пагаварыць з кандыдатам не ўпускалі людзі з надпісамі «дружыннікі».

Шылаў Віталь Пятровіч зʼяўляеца намеснікам дырэктара па ідэалагічнай працы і ўпраўленні персаналам ААТ «Гомельскі завод ліцця і нармаляў». Ён зʼяўляецца кандыдатам у дэпутаты па Гомельскай-Сяльмашаўскай выбарчай акрузе N 32.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў