На прадпрыемстве ў Гомлі пагрузчык задавіў мужчыну


На адным з гомельскіх прадпрыемстваў мужчына загінуў, бо яго прыціснуў пагрузчык.

Пра гэта паведамляе мясцовае УУС.

Здарэнне адбылося днём 5 лістапада.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 26-гадовы кіроўца пагрузчыка працаваў на тэрыторыі аднаго з мясцовых прадпрыемстваў – перавозіў сухія галіны. Рухаючыся заднім ходам, ён учыніў наезд на 57-гадовага мужчыну.

Пацярпеламу выклікалі хуткую, але па дарозе ў шпіталь ён памёр.

КА belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары