У Гомлі на пераходзе збілі міліцыянта


У Гомлі раніцай 21 ліпеня каля Чыгуначнага РАУС 24-гадовы мясцовы жыхар на аўтамабілі «Audi» збіў на пешаходным пераходзе 45-гадовага міліцыянта. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміла афіцыйная прадстаўніца МУС Беларусі Вольга Чамаданава.

Паводле яе, міліцыянт пасля заканчэння дзяжурства выйшаў з будынку РАУС і па пешаходным пераходзе пайшоў да свайго аўтамабілю, але пасярод дарогі яго збіла машына.

Hавiны
Мянчук у дзень народзінаў напаў з кулакамі на аддзяленне міліцыі
2019.07.21 11:19

Працаўніка міліцыі даставілі ў больніцу для аказання медычнай дапамогі.

Па факце наезду праводзіцца праверка.

Hавiны
Жыхар Магілёва пратараніў і перакуліў міліцэйскі аўтазак
2019.07.20 10:06

МГ belsat.eu

Стужка навінаў