У Гомлі на пераходзе збілі 13-гадовых сясцёр-блізнят


ДТЗ здарылася на скрыжаванні вуліц Савецкая і Чангарскай дывізіі на рэгуляваным пешаходным пераходзе 19 студзеня. Яны трапілі ў шпіталь.

Відавочцаў ДТЗ распавялі TUT.BY, што дзяўчынкі пераходзілі дарогу на зялёны.

«Я ехаў у левай паласе, перада мной яшчэ адно аўто. Перад скрыжаваннем нам загарэўся жоўты, і мы спыніліся, а ў правай ехала гэтая «Мазда» і паехала далей. На наступным светлафоры на другім баку скрыжавання кіроўцу ўжо гарэў чырвоны. Удар быў вельмі моцны. Адну адкінула ад пешаходнага на некалькі метраў, другую спачатку адкінула на гурбу на абочыну, а потым, мяркуючы па ўсім, яна скацілася на праезную частку і ляжала ззаду «Мазды» побач з правым колам», – распавёў Аляксандр Шавернёў, які быў у момант аварыі ў суседняй паласе і бачыў сутыкненне.

Яшчэ адзін сведка ДТЗ Дзмітрый Барысенка стаяў з жонкай на прыпынку, чакаў таксі, калі пачуў гук аўтамабільных тармазоў.

«Першая дзяўчынка ляжала перад аўтам, метры за 3-4 ад яго. Да яе адразу падбеглі трое маладых людзей і паспрабавалі дзяўчынку падымаць. Мы сталі ім крычаць, каб не чапалі яе. Але яны на крыкі не рэагавалі, тады я перабег праз дарогу і адагнаў іх. Пасля, калі таксі нас забрала і мы ад’ехалі ад прыпынку, то я ўбачыў што за аўтам ляжыць яшчэ адна дзяўчынка, яна спрабавала ўстаць, але яе трымала нейкая жанчына».

Праводзіцца правяранне інцыдэнту.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў