Моцны вецер і дождж абрынуліся на гамельчукоў 20 чэрвеня.
Гараджанам рассылалі SMS-паведамленні з папярэджаннем пра моцны вецер і магчымасць падзення дрэваў.
Падобная сітуацыя назіраецца ў многіх раёнах гораду. Пра пацярпелых МНС не паведамляе.
Праз непагадзь абясточылі 22 населеных пункта, а гэта 1710 жылых дамоў, фермы ў Гомельскім, Рэчыцкім, Петрыкаўскім і Светлагорскім раёнах.
ДР belsat.eu, фота gomel.today