У Гомлі міліцыя патрабуе ў незалежных журналістаў асабістыя дадзеныя «Аслана Масхадава»


Пётр Кузняцоў. Фота - Фэйсбук

Гомельскі незалежны інтэрнэт-рэсурс «Сильные новости» атрымаў запыт ад праваахоўных органаў з патрабаваннем раскрыць персанальныя дадзеныя карыстальніка пад нікам «Аслан Масхадаў», якія пакідае каментары на сайце. Аднак журналісты адмовілі міліцыі.

Пра гэта ў Facebook распавёў грамадскі актывіст і журналіст Пётр Кузняцоў.

Запыт прыйшоў ад Аддзелу па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогіяў УУС Гомельскага аблвыканкаму. Міліцыянты патрабавалі дадзеныя наконт электроннай пошты «Аслана Масхадава», IP-адрасоў, якімі ён карыстаўся, а таксама сведчанні з яго прыватнага кабінету. Прычым сілавікі нават не патлумачылі, навошта ім гэтыя дадзеныя – ў звароце было адзначана толькі, што гэта патрэбна «ў сувязі з узніклай неабходнасцю».

Адміністрацыя сайта адмовіла міліцыянтам, не пабачыўшы законных падставаў для раскрыцця персанальных дадзеных карыстальніка.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары