У Гомлі маладая маці знікла з двума дзецьмі


26-гадовая жанчына сышла з дому з дзецьмі – больш за содні пра іх нічога не вядома, паведамляе тэлеграм-канал вышуку зніклых, які вядзе МУС.

У міліцыю звярнуўся муж жанчыны і паведаміў, што 23 красавіка прыкладна ў пяць раніцы жонка пайшла з дому з двума дзецьмі: трохгадовым сынам Дзмітрыем і сямігадовай Дыянай.

Жанчына мае на выгляд 25 гадоў, рост 175 см., хударлявы целасклад, русыя валасы ніжэй за плечы і блакітныя вочы.

Дачка на выгляд мае 6 гадоў, рост 110 см, сярэдняга целаскладу, валасы светлыя да плячэй, вочы блакітныя. Сыну на выгляд 3 гады, рост 100 см, хударлявага целаскладу, валасы светлыя, вочы блакітныя.

Тых, каму вядома што-небудзь пра месцазнаходжанне жанчыны і дзяцей, просяць паведаміць міліцыі па тэлефонах 8 (029) 608-25-02, 8 (029) 851-90-28 або 102.

КА belsat.eu

Стужка навінаў