У Гомлі і Мазыры працягваюць затрымліваць актывістаў


У некаторых актывістаў адключылі святло і дзяжураць пад дзвярыма міліцыянты.

Давераная асоба кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у Гомлі Юрый Уласаў удзень 6 жніўня паведаміў пра тое, што ў яго пад’ездзе поўна міліцыі, супрацоўнікі стаяць па двое на ўсіх пляцоўках. Актывісту ў кватэры адключылі электрычнасць. Увечары стала вядома, што яго затрымалі.

Юрый Уласаў

У абед 6 жніўня затрымалі яшчэ аднаго актывіста кандыдаткі, Дзмітрыя Івашкіна, у пасёлку Краснае па вуліцы Палявая. Затрымлівалі міліцыянты на двух службовых мікрааўтобусах.

Таксама ў Мазыры 6 жніўня затрыманыя два актывісты Святланы Ціханоўскай Руслан Парфёнаў і Юрый Панфіленка. Яны бралі ўдзел у зборы подпісаў за кандыдатку, арганізацыі пікетаў, рабілі онлайн-трансляцыі для каналу «Мазыр для жыцця». Міліцыя шукае яшчэ аднаго мазырскага адміністратара каналу Аляксандра Цуканава (актывіст адсядзеў ужо 45 содняў за ўдзел у сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім).

Дзмітрый Івашкін

Шмат актывістаў, у тым ліку і давераная асоба кандыдаткі Таццяна Канеўская сышлі са сваіх хат каб іх прэвентыўна не затрымалі міліцыянты.

Раней у Гомлі і вобласці былі затрыманы Уладзімір Няпомняшчых, Юрый Кавалёў, Мікалай Віткоўскі, Міхаіл Маслаў, Аляксей Елісееў, Яўген Васількоў.

Hавiны
На Гомельшчыне пачаліся масавыя затрыманні актывістаў
2020.08.05 23:20

ЛШ Belsat.eu

Стужка навінаў