У Гомлі адбыўся першы фестываль беларускамоўнай адукацыі «Мова дзяцей»


Імпрэза гомельскай філіі ТБМ і гуртку «Мова дзяцей» сабрала больш за 30 дзетак ад 2 да 10 гадоў. Яны, разам з бацькамі, пагрузіліся ў на дзве гадзіны ў мора беларускай мовы і культуры.

Пляцоўка фестывалю была падзеленая на творчыя секцыі: фота і відэа, майстар-класы па вырабу лялек-абярэгаў, выстава малюнкаў дзяцей ды ілюстрацый да казак Алега Боклага, грым на воднай аснове з нацыянальнымі сімваламі, спевы, карагоды і самаробныя музычныя інструменты.[/vc_column_text][vc_single_image image=”287453″ img_size=”large”][vc_column_text]

«Беларуская мова будзе жыць і выйдзе з «гета», калі дзеці будуць размаўляць на ёй. Нашыя заняткі называюцца »Мова дзяцей« і гэта тое, дзеля чаго мы ўсё робім, мы хочам чуць мову ад дзетак. Вялікі дзякуй бацькам, якія нас падтрымліваюць і давяраюць навучанне. Сённяшні фестываль – альтэрнатыва беларускамоўнай адукацыі, якой так мала ў нашым горадзе», – кажа старшыня гомельскага ТБМ Алеся Аўласевіч.

Найбольш актыўныя слухачы гуртка атрымалі падарункі, але кожны забраў на памяць беларускую ляльку-абярэг, якую вырабіў сваймі рукамі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”287425″ img_size=”large”][vc_column_text]«Фестываль – гэта прастора, дзе гучыць родная мова. Мая ўлюблёнасць у мову і культуру доўжыцца шмат год і безумоўна мне хочацца перадаць яе свайму сыну Ягору, – дзеліцца маладая маці Ірына Кунцэвіч. – Мы наведваем гурток ад пачатку яго існавання, я імкнуся размаўляць з сынам па-беларуску, а нядаўна ён нават не заўважыў розніцы, адказваў нешта па-руску, нешта па-беларуску, гэта натхняе і я адчуваю пазітыўныя змены».[/vc_column_text][vc_single_image image=”287473″ img_size=”large”][vc_column_text]Імпрэза завяршылася выступам этнаграфічнага фэнтэзі-гурта «Млын сонца», пасля якога дзеці мелі магчымасць пайграць на інструментах музыкаў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”287461″ img_size=”large”][vc_column_text]Гомельскае ТБМ занялася праблемай дашкольнай адукацыі па-беларуску у траўні, калі пад заклікам да ўладаў спрасціць сістэму стварэння груп для ахвочых навучацца на роднай мове ды дамагліся адкрыцця двух новых групак з беларускамоўным навучаннем у Гомлі.

Фотагалерэя з імпрэзы:

[/vc_column_text][vc_column_text]

Стужка навінаў