У Гомлі ад каронавіруса памёр вядомы нейрахірург


17 лістапада раніцаю ў гомельскай лякарні памёр вядомы лекар-нейрахірург Алег Гаўрушка. У яго былі двухбаковая пнеўманія і каронавірус, паведамляе TUT.BY са спасылкаю на блізкіх лекара.

Месяц таму 54-гадовы Алег Гаўрушка трапіў у больніцу. Апынуўся ў рэанімацыі, затым быў падлучаны да апарата ШВЛ. 17 лістапада яго не стала.

Тэст на каронавірус, ілюстратыўны здымак. Фота – pixabay.com

Гаўрушка больш за 25 гадоў аддаў медыцыне, быў загадчыкам нейрахірургічнага аддзялення Гомельскай абласной больніцы, зʼяўляўся галоўным пазаштатным нейрахірургам вобласці.

  • З пачаткам другой хвалі пандэміі ў Беларусі, штодня фіксуюць больш за 1000 выпадкаў захворвання на COVID-19. Афіцыйна ад каронавіруса ў Беларусі памерлі 1053 асобы.

AA belsat.eu

Стужка навінаў