У Гомлі абяруць найлепшага амапаўца Беларусі


Амапаўцы ў судзе. Фота – Алесь Бяляцкі, facebook.com/Bialiatski

У Гомлі з 23 да 27 верасня праходзіць XV Рэспубліканскі агляд-конкурс прафесійнага майстэрства сярод падраздзяленняў і супрацоўнікаў патрульна-паставой службы і АМАПу. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных справаў Беларусі.

Міліцыянты будуць спаборнічаць у страляніне па мішэнях, маршаванні, веданні заканадаўства, аказанні першай медычнай дапамогі параненаму.

Фота
Целаахоўнікі перадухілілі «замах» на Лукашэнку і занялі 5-е месца на «Bodyguard-2019»
2019.09.11 15:53

Таксама спаборніцтвы пройдуць у бегу, падцягванні, эстафеце ды службовым трыятлоне, які ўключае сталяніну з пісталету па шарыках, паласу перашкод, хуткасным манеўраванні на аўтамабілі.

Таксама ўдзельнікаў зводзяць на экскурсіі ў Гомельскі палацава-паркавы ансамбль і абласны музей вайсковай славы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў