У Гомлі абрабавалі кватэру пад выглядам спецназаўцаў


На Гомельшчыне затрымалі мужчын, падазраваных у тым, што яны назваліся супрацоўнікамі спецслужбаў, праніклі ў кватэру ў Мазыры, звязалі і абрабавалі гаспадароў.

Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС.

Яшчэ 17 студзеня ў дзяжурную частку Мазырскага РАУС патэлефанавала жанчына і распавяла, што днём да яе ў кватэру прыйшлі двое мужчын у масках, прадставіліся супрацоўнікамі спецыяльнага падраздзялення, звязалі яе і мужа, а затым скралі грошы.

Затрыманыя – жыхары Гомля. Аднаму 46 гадоў, другому – 28. Раней яны былі судзімыя за незаконны абарот наркотыкаў і замах на забойства.

Пры ператрусе ў кватэры аднаго з затрыманых былі выяўленыя бронекамізэлька, макет ручной гранаты, электрашокер, радыёстанцыі, кайданкі, касцюмы армейскага ўзору, нож у чахле.

Фота – t.me/pressmvd

КА belsat.eu

Стужка навінаў