У Гомлі адбыўся ператрус у грамадска–палітычным цэнтры, дзе месціцца офіс «Гомельскае Вясны», паведамляе карэспандэнт «Белсату».
Вобшук на Палескай, 52 доўжыўся 9,5 гадзіны.
Ператрус ладзілі працаўнікі УБАЗу, а ў мікрааўтобусе побач з будынкам сядзелі амапаўцы.
З офісу забралі камп’ютары і носьбіты інфармацыі, бел-чырвона-белыя сцягі і дакументацыю.
Таксама пасля ператрусу на гутарку забралі і праваабаронцу Леаніда Судаленку.
МГ belsat.eu