У Гомельскім раёне ў рацэ патануў 10-гадовы хлопчык


Разам з матуляю ён гуляў на беразе ракі, а потым раптоўна ўпаў у ваду, паведамляе гомельскае МНС.

11 ліпеня ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Гомельскага раённага аддзелу па НС ад працаўніка ТРВОД паступіла паведамленне ад патанулым дзіцяці ў рацэ Іпуць ў Гомельскім раёне.

Месца здарэння.
Фота: gomel.mchs.gov.by

Ратавальнікі высветлілі, што 10-гадовы хлопчык разам матуляю адпачываў на беразе ракі і ўпаў з абрыву ў ваду. Цела хлопчыка знайшлі на адлегласці 40 – 50 метраў ад месца здарэння і 5 метрах ад берагу на глыбіні 3 метры.

МНС нагадвае, што не варта дазваляць дзецям ныраць з берагу, занадта доўга купацца ў вадзе, а плаваць трэба толькі ў спецыяльных месцах.

У выпадку здарэнняў варта звярнуцца па дапамогу па тэлефонах 101 або 112.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў