У Гомельскай вобласці міліцыя ўвяла план «Сірэна»: невядомы абрабаваў банк


Як паведамляе прэс-служба МУС, 10 студзеня каля 16-ці гадзінаў невядомы мужчына абрабаваў аддзяленне банку ў пасёлку Бальшавік на Гомельшчыне.

Чалавек увайшоў у будынак і пад пагрозай прадмета, падобнага на пісталет, забраў грошы: 4 тысячы беларускіх рублёў, 1 тысячу долараў і 30 тысяч расейскіх рублёў. Пасля гэтага мужчына ўцёк. Цяпер яго шукае міліцыя. У вобласці ўведзены план «Сірэна».

Паводле міліцыі, на выгляд падазраванаму 30-40 гадоў, рост 180-190 сантыметраў, шчыльнага целаскладу.

Быў апрануты ў чорную куртку з капюшонам, чорныя штаны, карычневыя боты. Твар схаваў шалікам з чырвонымі падоўжнымі палосамі. Меркавана, быў у пальчатках. Пры сабе меў поліэтыленавы пакет.

КА belsat.eu

Стужка навінаў