У гомельскай школе, у якой пасля скандалу Лукашэнка вярнуў настаўніцу, новы дырэктар


Пасля рэзананснага канфлікту ў гомельскай школе № 15, у які ўмяшаўся Аляксандр Лукашэнка, былі прынятыя кадравыя рашэнні, у тым ліку і ў дачыненні да кіраўніка ўстановы адукацыі, паведамляе gp.by.

Ранейшы дырэктар 15-й школы будзе працаваць намеснікам дырэктара СШ № 65 Гомля, таксама ў Новабеліцкім раёне. А новым дырэктара стала Людміла Яўсеенка. Раней Людміла Мікалаеўна займала пасаду намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай працы ў гэтай школе.

Новы кіраўнік педагагічнаму калектыву быў прадстаўлены 24 верасня.

Hавiны
«У нас усё ў падвешаным стане». У гомельскай школе дагэтуль не ведаюць, хто будзе дырэктарам
2019.09.20 12:43

Нагадаем, 12 верасня падчас урокаў настаўніца Людміла Чацвярткова вылаялася на вучня чацвёртага класа, пагражаючы забіць яго партай. Пасля публікацыі відэа школу наведала камісія з аблвыканкаму, настаўніцу звольнілі.

18 верасня стала вядома, што асабістым загадам Аляксандра Лукашэнкі настаўніцу аднавілі на працы, але звольнілі дырэктарку школы. Звольнілі таксама некаторых абласных і гарадскіх чыноўнікаў Гомля. Папярэджанні ад Лукашэнкі атрымалі прэм’ер-міністр, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта і віцэ-прэм’ер, які курыруе галіну. Міністра адукацыі папярэдзілі аб няпоўнай службовай адпаведнасці.

Меркаванні
Школа мату. Ці колькі словаў пра гомельскую настаўніцу
2019.09.19 10:54

СК belsat.eu

Стужка навінаў